«Стандарты - як аснова развіцця прамысловасці» - тэма ўрока, праведзенага напярэдадні Дня стандартызацыі ў гімназіі № 4 спецыялістамі РУП «Баранавічы ЦСМС»
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці і Дню стандартызацыі 7 кастрычніка спецыялістамі РУП «Баранавіцкі ЦСМС» быў праведзены адкрыты ўрок для навучэнцаў 11 класа ДУА «Гімназія № 4 г.Баранавічы» на тэму «Стандарты – як аснова развіцця прамысловасці».
Навучэнцам быў прадстаўлены агляд дзейнасці арганізацый па стандартызацыі: пачынаючы ад Баранавіцкага ЦСМС да Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO). Больш падрабязна былі разгледжаны віды і напрамкі дзейнасці Баранавіцкага ЦСМС.
Паняцці «стандарт» і «стандартызацыя» былі прадстаўлены як інструменты для развіцця прамысловасці і забеспячэння выканання мэт года якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Вучні з цікавасцю ўспрынялі прадстаўленую інфармацыю і былі зацікаўлены навучальнымі ўстановамі, у якіх можна атрымаць адукацыю ў галіне стандартызацыі, сертыфікацыі і метралогіі.